Навіны банка і прэс-рэлізы
05.09.2024

Грандыёзнае свята для школьнікаў ад Белкарт і Беларусбанка прайшло ў Полацку

1

Вось і прыйшоў новы навучальны год, а для школьнікаў з Полацка гэты дзень стаў яшчэ больш запамінальным. Бо Белкарт і Беларусбанк арганізавалі для іх грандыёзнае шоу-свята.

Мерапрыемства прайшло на плошчы Свабоды і сабрала больш за 5000 чалавек. Забаў хапіла кожнаму, але і пра веды арганізатары свята не забылі. Бо само мерапрыемства так і называлася: «Дзень ведаў з Белкарт і Картай навучэнца ад Беларусбанка».  Падобнае шоу ў фармаце арыгінальнага свята, прысвечанага пачатку навучальнага года, у мінулым годзе праходзіла ў Барысаве, а ў 2024 годзе падарунак атрымаў ужо Полацк.

2

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна, намеснік генеральнага дырэктара Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Ульяна Захарава, намеснік старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта Святлана Валюшкіна. У сваім прывітальным слове госці адзначылі важнасць праекта  «Карта навучэнца», расказалі аб развіцці безнаяўных плацяжоў у краіне і падкрэслілі асаблівую ролю падрастаючага пакалення для эканомікі краіны.

3

4

Нагадаем, Карта навучэнца — гэта не толькі бескантактавы пропуск у школу, але і паўнавартасная банкаўская картка плацежнай сістэмы Белкарт. Такой універсальнай карткай можна расплачвацца ўсюды, і пры гэтым яна можа служыць ідэнтыфікацыйным сродкам для доступу ў школу, бібліятэку і іншыя аб’екты.

А дзіцячы фінансавы мабільны дадатак MobiTeen, у які можна дадаць гэту картку, дае магчымасць бацькам папаўняць картку, кантраляваць баланс і нават даведвацца месцазнаходжанне дзіцяці.

Адукацыйным момантам акцыі стаў незабыўны «Фінансавы квэст» у ігравой форме, які прадэманстраваў, што навучанне можа быць не толькі карысным, але і займальным.

5

6

7

8

Госці свята здзівілі арганізатараў сваёй актыўнасцю, з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах і акцыях і атрымлівалі падарункі.

9

Фішкай свята сталі вядомыя і папулярныя ў школьнікаў артысты-блогеры Насця Краўчанка і Мікіта Бялько. Яны праспявалі свае хіты і падарылі гледачам па-сапраўднаму незабыўныя эмоцыі. Госці свята падрыхтаваліся загадзя і намалявалі плакаты для сваіх любімых блогераў.

10

11

12

13

Грандыёзнае шоу запомніцца дзецям і іх бацькам не толькі блогерамі, але вялікай колькасцю нясумных і цікавых майстар-класаў. Роспіс картхолдараў, шопераў, гіпсавых фігур, маляванне каляровым пяском, майстар-клас па мабільнай фотаздымцы і ўрокі фотапазіравання, гелевыя шары ў падарунак — усе гэтыя актыўнасці для гасцей мерапрыемства былі даступны бясплатна.

14

15

16

17

18

І якое свята без яркіх і таленавітых вядучых! Ужо традыцыйна гэтую ролю выконваюць вядомая спявачка Улада і яе дачка Іларыя. Яны праспявалі хіт «Маміна дачка», які так палюбіўся аўдыторыі.

19

І гэта яшчэ не ўсё! Свята наведаў вядомы цік-ток блогер, падарожнік з Брытаніі Уіл Эгертан. Уіл называе сябе дырэктарам салатавага колеру, вельмі любіць падарожжы па Беларусі і беларускую згушчонку. Блогер даведаўся пра свята і з задавальненнем прыняў у ім удзел, бо Дзень ведаў у Полацку вялікая падзея для горада і ўсіх вучняў!

20

Уіл Эгертан стаў сапраўдным сюрпрызам для публікі. Ён не толькі пагаварыў з гасцямі свята, але нават выступіў з прэм’ерай сумеснага трэка з ютуб-блогерам Miletta. За такую актыўнасць Уіл атрымаў ад арганізатараў набор яго любімай фірменнай згушчонкі.  Англічанін зрабіў сапраўдны фурор, выстраілася велізарная чарга з жадаючых сфатаграфавацца з ім.

21

А ў завяршэнні шоу арганізатары мерапрыемства размалявалі яго ва ўсе колеры вясёлкі фарбамі Холі пад прэм’еру песні Улады «Танцуй, Беларусь».

22

23