Навіны банка і прэс-рэлізы
04.09.2024

Новы офіс Беларусбанка ў «Мінск Свет»: зручнасць і якасць абслугоўвання для маладзёжнага раёна сталіцы

Беларусбанк імкнецца быць бліжэй да сваіх кліентаў і задавальняць узнікаючыя патрэбы жыхароў аднаго з самых маладых раёнаў сталіцы — жылога комплексу «Мінск Свет». Таму сёння банк адкрыў новае аддзяленне № 527/463 па вуліцы І.Лучанка, 1.

1

Рост колькасці жыхароў, актыўнае развіццё мікрараёна «Мінск Свет» і неабходнасць прадастаўлення якасных банкаўскіх паслуг сталі ключавымі фактарамі для адкрыцця новага аддзялення.

— У год якасці мы імкнемся быць яшчэ бліжэй да нашых кліентаў, асабліва ў такім яркім і канцэптуальным мікрараёне, як «Мінск Свет». Сёння ў мікрараёне з філасофіяй  «горада ў горадзе» з’явілася аддзяленне самага народнага банка, які аказвае найшырэйшы спектр паслуг. Вядома, Беларусбанк стварае ўмовы для абслугоўвання кліентаў дыстанцыйна, але ўсё роўна застаюцца пытанні і паслугі, якія лепш вырашаць разам са спецыялістамі банка, — адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна падчас адкрыцця і запэўніла, што ў новым аддзяленні будуць рады кожнаму кліенту.

2

Адкрыццё новага аддзялення найбуйнейшага банка краіны — гэта значная падзея для любога раёна сталіцы. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Мінска Кірыл Грышын, які прысутнічаў на цырымоніі, падкрэсліў важнасць гэтай падзеі:

— Жылы комплекс «Мінск Свет» – гэта частка Кастрычніцкага раёна, якая дынамічна развіваецца. Да сённяшняга дня тут не было аддзялення Беларусбанка.  Я рады, што цяпер жыхары змогуць скарыстацца сучасным офісам з шырокім спектрам банкаўскіх прадуктаў і паслуг. Такіх аддзяленняў у мікрараёне павінна быць значна больш. Упэўнены, яно будзе запатрабавана, асабліва з улікам актыўнага будаўніцтва і развіцця мікрараёна.

3

 

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Святлана Кажэкіна ўручыла сімвалічны ключ ад аддзялення яго калектыву і падкрэсліла сімвалізм гэтага моманту:

— Гэта аддзяленне размяшчаецца на тэрыторыі старога аэрапорта «Мінск». Спадзяюся, што атмасфера гэтага месца стане залогам паспяховага старту для нашага новага офіса.

4

5

6

Адкрыццём гэтага аддзялення Беларусбанк працягвае сваю стратэгію па пашырэнні сеткі і паляпшэнні якасці абслугоўвання кліентаў, асабліва ў жылым комплексе «Мінск Свет», які актыўна развіваецца і дзе да 2027 года мяркуецца пражыванне каля 150 тысяч чалавек.

Банк таксама плануе прадоўжыць працу па лічбавізацыі і аптымізацыі бізнес-працэсаў, павышаючы ўзровень і якасць прадастаўляемых паслуг. Ужо сёння кліенты маюць кругласутачны доступ да разнастайных прадуктаў і паслуг, а дзякуючы развіццю дыстанцыйных каналаў абслугоўвання, атрымліваць іх можна з любой кропкі свету ў любы час.

7

8

9

10

11

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!