Навіны банка і прэс-рэлізы
23.08.2024

«АКСАМІТны» сезон у разгары: яшчэ больш прывілей для ўдзельнікаў Клуба

1

Для ўладальнікаў плацежных картак «Аксаміт» Беларусбанка да канца года дзейнічаюць прывабныя ўмовы па мані-бэку.

Расплачвайцеся ў аптэках і вяртайце на карту да 5% ад сумы пакупкі (замест фіксаваных 3%), а таксама з выгадай набывайце пуцёўкі ў санаторый. Да канца верасня дзейнічае павышаны мані-бэк яшчэ і на пасажырскія перавозкі (прыгарадныя і мясцовыя прыгарадныя рэйсы), аўтобусныя лініі і садовыя прылады.

З кастрычніка выгадныя пакупкі можна будзе зрабіць у магазінах рукадзелля і заамагазінах, а таксама скарыстацца паслугамі цырульняў і салонаў прыгажосці. Мані-бэк у гэтых партнёраў банка складзе да 5%.

2

Акрамя таго, павялічылася сума зняцця наяўных грошай у банкаматах іншых банкаў Беларусі без камісіі – з 200 да 1 000 рублёў у месяц (у разлік сумы не ўключаюцца аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банка і банкаматах ААТ «Белаграпрамбанк»).

Поўную інфармацыю па акцыйных катэгорыях тавараў і паслуг можна атрымаць тут. Інфармацыя па ўмовах афармлення карткі Клуба «Аксаміт» таксама даступна на сайце Беларусбанка.

Клуб «Аксаміт» – унікальная прапанова, у якую ўключана не толькі карта для атрымання пенсіі, але і прыемныя ўмовы карыстання іншымі прадуктамі і паслугамі банка.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы