Трэці год запар Беларусбанк прымае ўдзел у сямейным фестывалі «Букідс», дэманструючы прафесію банкаўскага работніка на пляцоўцы імправізаванага аддзялення банка.
Сёлета фестываль прайшоў два разы: 15-16 ліпеня і 17-18 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Знаёмячыся з працай банкаўскага служачага, дзеці вучыліся лічыць грошы, даведваліся аб банкаўскіх плацежных картках, спрабавалі сябе ў ролі інкасатараў і спецыялістаў па рабоце з кліентамі, а таксама рабілі ўклады ў «сховішча», каб падвоіць заробленыя грошы — «букідсы».
Самым актыўным удзельнікам, якія адказалі на пытанні на банкаўскую тэму, прадстаўнікі Беларусбанка ўручылі сувеніры. Дарослыя пры неабходнасці атрымалі кансультацыі па прадуктах і паслугах банка.
«Букідс Прафесій» – выдатнае месца для фарміравання лаяльнасці насельніцтва да банка з самага ранняга ўзросту, папулярызацыі Клуба «Зебра», дзіцячага мабільнага дадатку MobiTeen і павышэння фінансавай граматнасці маленькіх і дарослых наведвальнікаў фестывалю.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы