Навіны банка і прэс-рэлізы
09.08.2024

Кліенты Беларусбанка сталі больш актыўна страхаваць нерухомасць і маёмасць у 2024 годзе

Са студзеня па ліпень 2024 года кліенты Беларусбанка заключылі звыш 19,3 тыс. дагавораў страхавання домаўладанняў, а таксама каля 110 тыс. дагавораў страхавання кватэр і хатняй маёмасці. У аналагічным перыядзе 2023 года такіх страховак было аформлена менш — 14,5 і 96,9 тыс. дагавораў адпаведна.

У Беларусбанку дзейнічаюць выгадныя ўмовы на комплекснае страхаванне домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі, а таксама кватэр і маёмасці. Для трымальнікаў карт Клубаў «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Шчодры», «Лэдзі» і «Персона» прадугледжана скідка ў памеры 15%.

Дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў уключае ў сябе страхаванне кватэры, хатняй маёмасці і грамадзянскай адказнасці ўладальніка кватэры. А па дагаворы добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі можна застрахаваць: аднакватэрны жылы дом і будынкі якія да яго прымыкаюць, кватэру ў блакіраваным жылым доме, садовы домік, дачу; хатнюю маёмасць, абсталяванне і ўнутраныя інжынерныя камунікацыі; грамадзянскую адказнасць.

Заключыць дагавор страхавання можна ў любым зручным аддзяленні банка. Тэрмін страхавання — 1 год. Страхавая прэмія залежыць ад выбранай страхавой сумы і можа быць выплачана адзінаразова або ў растэрміноўку.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання вы можаце азнаёміцца ў аддзяленнях банка, на сайце belarusbank.by або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.