Навіны банка і прэс-рэлізы
05.08.2024

Крэдыт Беларусбанка «На родныя тавары»: за паўгода — 54 тысячы дагавораў

Крэдыт Беларусбанка «На родныя тавары» ўжо паўгода на рынку. За гэты час пералік «народных» тавараў і вытворцаў пашыраўся неаднаразова, прадастаўляючы ўсё больш магчымасцей для беларускага пакупніка, а колькасць заключаных дагавораў ужо перавысіла 50 000.

Пералік тавараў, якія можна набыць за крэдыт «На родныя тавары» пад 4%, зацверджаны пастановай Савета Міністраў РБ ад 29.12.2023 № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні». 

Згодна з апошнімі ўнесенымі змяненнямі, у гэты пералік дадаліся металічныя дзверы, піяніна, свяцільні, шыны легкавыя і лёгкагрузавыя. Таксама ў пералік арганізацый-вытворцаў дадаткова ўключаны новыя вытворцы драўляных вокнаў і дзвярэй, вытворцы арэлей садовых і садовай мэблі, катлоў ацяпляльных газавых і пялетных, мэблі, санітарна-тэхнічнага абсталявання.

Істотным змяненнем стала павелічэнне з 300 да 500 базавых велічыняў сумы крэдыту, які выдаецца аднаму атрымальніку, у выпадку набыцця камплектаў драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў і вырабаў.

Такім чынам, зараз з прыцягненнем крэдыту «На родныя тавары» можна набыць больш за 29 груп тавараў айчыннай вытворчасці.

Крэдыт стаў папулярным сярод насельніцтва. Найбольш актыўна афармляюць крэдыт жыхары Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і Мінска. Па стане на 1 жніўня заключана 54 тысячы крэдытных дагавораў на суму 271 млн рублёў.

— Беларусбанк традыцыйна падтрымлівае ініцыятывы нашай дзяржавы. І вельмі прыемна, што ў гэтым годзе, які абвешчаны Годам якасці, менавіта нашаму банку выпаў гонар далучыцца да падтрымкі беларускага вытворцы. Больш за 50 тысяч заключаных крэдытных дагавораў сведчаць, што адначасова з падтрымкай айчынных прадпрыемстваў нам удалося дапамагчы насельніцтву палепшыць сваё жыццё, абсталяваўшы яго таварамі самай высокай якасці, — адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.

Нагадаем, крэдыт «На родныя тавары» — унікальная прапанова Беларусбанка. Крэдыт выдаецца на набыццё тавараў беларускай вытворчасці пад фіксаваную стаўку — 4% гадавых на 3 гады. Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка або дыстанцыйна ў Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!