Навіны банка і прэс-рэлізы
17.07.2024

Інфармуем аб плануемым закрыцці рахункаў без руху грашовых сродкаў на працягу года

Беларусбанк шляхам накіравання SMS-паведамленняў 22-23 ліпеня праінфармуе кліентаў аб плануемым закрыцці рахункаў, доступ да якіх забяспечваецца з выкарыстаннем карткі.

У адпаведнасці з умовамі дагавору аб выкарыстанні карткі, банк можа ў аднабаковым парадку спыніць абавязацельствы па дагаворы (закрыць рахунак) пры адначасовым выкананні наступных умоў:

  • па рахунку на працягу аднаго года, не ўключаючы тэрміну накладання арышту, прыпынення аперацый па рахунку, адсутнічае рух, акрамя залічэння даходу, налічанага на сродкі, якія захоўваюцца на рахунку;
  • тэрмін дзеяння карткі скончыўся;
  • астатак грашовых сродкаў на рахунку па заканчэнні гэтага перыяду меншы за 0,5 базавай велічыні.

У выпадку неабходнасці далейшага выкарыстання рахунку неабходна ў тэрмін да 30 працоўных дзён, наступных за днём атрымання SMS-паведамлення, звярнуцца ў аддзяленне банка з дакументам, які сведчыць асобу, для ажыццяўлення аперацыі па рахунку. У іншым выпадку па заканчэнні 30 працоўных дзён з моманту накіравання банкам SMS-паведамлення рахунак будзе закрыты.

Атрымаць астатак грашовых сродкаў (у выпадку яго наяўнасці) па закрытым рахунку магчыма пры звароце ў аддзяленне банка з дакументам.