Навіны банка і прэс-рэлізы
17.07.2024

Беларусбанк адзначаны спецыяльнай падзякай за падтрымку фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»

image001

Беларусбанк выступіў афіцыйным партнёрам міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў сёмы раз. Найбуйнейшы банк краіны падтрымлівае маштабны культурны праект пачынаючы з 2018 года.

За непадробленую зацікаўленасць у падтрымцы найважнейшага культурнага брэнда Беларусі – форуму, які прадстаўляе інтарэсы айчыннага фестывальнага руху на міжнароднай арэне, банк адзначаны спецыяльнай падзякай дырэкцыяй фестывалю.

«Дэманструючы сапраўдную сяброўскую падтрымку, банк дазваляе фестывалю забяспечваць традыцыйна высокі культурны ўзровень і заставацца арыенцірам і ўзорам у індустрыі», − гаворыцца ў падзяцы.

 image002

 − Складана пераацаніць аб’яднаўчую славянскія каштоўнасці ролю гэтага яркага мерапрыемства,  падзялілася ўражаннямі ад фестывалю намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна. − Збіраючы на адной сцэне артыстаў з розных краін, сярод якіх не толькі знакамітыя выканаўцы, але і маладыя блогеры, пачынаючыя ціктокеры, фестываль дапамагае выбудоўваць дыялог культур паміж рознымі народамі. І я ўпэўнена, што там, дзе часам не могуць дамовіцца палітыкі і дыпламаты, заўсёды справіцца мова прыгожага, мова мастацтва.

image003

Сёлетні фестываль сабраў каля 5 тысяч артыстаў з 33 краін свету. У дзіцячых і падлеткавых конкурсных праграмах былі прадстаўлены 22 краіны, пры гэтым «Славянскі базар» упершыню наведалі ўдзельнікі з ПАР. У рамках фестывалю выканаўцы паказалі свае таленты на XXXIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XXII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск».

image004

image005

Таксама ў рамках фестывалю быў арганізаваны Дзень нацыянальных культур краін – удзельніц ШАС і Дні Саюзнай дзяржавы. Жыхары і госці Віцебска змаглі наведаць фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», кірмаш «Горад майстроў», «Задзвінскі кірмаш», канцэрты, творчыя сустрэчы і шматлікія выставы.

Падтрымка культурных ініцыятыў — важны складальнік філасофіі банка. А для сістэмнага садзейнічання развіццю культуры і мастацтва на пастаяннай аснове ў Беларусбанку дзейнічае асобны сацыяльны праект — «Прастора натхнення», у рамках якога аказваецца дапамога многім профільным арганізацыям.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы