Навіны банка і прэс-рэлізы
17.07.2024

Беларусбанк і Visa напоўнілі гэта лета мастацтвам

image001

Беларусбанк сумесна з кампаніяй Visa традыцыйна сталі партнёрамі культурных мерапрыемстваў «Балетнае лета ў Вялікім» і «Вечары Вялікага тэтра ў замку Радзівілаў».

У гэтым годзе банк падрыхтаваў асаблівы падарунак для сваіх кліентаў - трымальнікаў картак прэміяльнага Клуба «Персона», прадаставіўшы ім магчымасць наведаць тэатральныя сустрэчы з 2 па 16 чэрвеня. Госці змаглі не толькі атрымаць асалоду ад найлепшых пастановак на сцэне Вялікага тэатра і ў замку Радзівілаў, але і пазнаёміцца са славутымі артыстамі.

image002

Мы рады прапанаваць нашым кліентам не толькі фінансавыя перавагі, але і ўнікальныя магчымасці атрымаць асалоду ад мастацтва праз культурныя мерапрыемствы, — расказала Святлана Кажэкіна, намеснік старшыні праўлення Беларусбанка. — Сумесна з Visa наш банк падарыў трымальнікам прэміяльных картак клуба «Персона» магчымасць акунуцца ў свет балета і тэатра, прадаставіўшы спецыяльную скідку 10% на куплю білетаў. Мы імкнёмся ўмацаваць клубную філасофію нашых карт, ствараючы прастору для ўнікальных сустрэч і выдатных успамінаў.

image003

Клуб «Персона» Беларусбанка адрозніваецца элітарнасцю і выключнасцю, дзе кожны кліент адчувае ўвагу, якасць і прэстыж. Далучаючыся да нашага клуба, вы становіцеся часткай прывілеяванай бізнес-супольнасці, якая цэніць элегантнасць, стыль і высокі ўзровень абслугоўвання.

Больш спецыяльных прапаноў для трымальнікаў картак Visa Беларусбанка можна знайсці ў дадатку Visa Extra. А калі ў вас яшчэ няма карткі Беларусбанка, выбраць і аформіць яе можна тут.