Крэдыт «На родныя тавары» ўжо паўгода на рынку. За гэты час пералік «народных» тавараў і вытворцаў пашыраўся неаднаразова, прадастаўляючы ўсё больш магчымасцей для беларускага пакупніка. З 17 ліпеня адбудзецца чарговае пашырэнне спісу тавараў і вытворцаў з адначасовым павелічэннем ліміту крэдыту да 500 базавых велічыняў па асобных пазіцыях.
Пералік тавараў, якія можна набыць за крэдыт «На родныя тавары» пад 4%, зацверджаны пастановай Савета Міністраў РБ ад 29.12.2023 № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні». Згодна з апошнімі ўнесенымі змяненнямі, у гэты пералік дадаліся металічныя дзверы, піяніна, свяцільні, шыны легкавыя і лёгкагрузавыя. Таксама ў пералік арганізацый-вытворцаў дадаткова ўключаны новыя вытворцы драўляных вокнаў і дзвярэй, вытворцы арэляў садовых і садовай мэблі, катлоў ацяпляльных газавых і пялетных, мэблі, санітарна-тэхнічнага абсталявання.
Такім чынам, з прыцягненнем крэдыту «На родныя тавары» можна набыць больш за 29 груп тавараў айчыннай вытворчасці.
Істотным змяненнем стала павелічэнне з 300 да 500 базавых велічыняў сумы крэдыту, які выдаецца аднаму атрымальніку, у выпадку набыцця камплектаў драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў і вырабаў.
Такім чынам, адна фізічная асоба можа скарыстацца крэдытам для набыцця камплекта драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў і вырабаў на агульную суму 500 базавых велічыняў.
Або для набыцця камплекта драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў і вырабаў, і іншых тавараў, уключаных у пералік, на агульную суму менш за 500 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавору. Пры гэтым на набыццё іншых тавараў можа быць выкарыстана сума крэдыту не больш за 300 базавых велічыняў на дату заключэння крэдытнага дагавору.
Варта адзначыць, што пры набыцці тавару даступна «дафінансаванне» ўласнымі сродкамі ў выпадку недастатковасці выдадзенай сумы крэдыту.
Нагадаем, крэдыт «На родныя тавары» — унікальная прапанова Беларусбанка. Крэдыт выдаецца на набыццё тавараў беларускай вытворчасці пад фіксаваную стаўку - 4% гадавых на 3 гады. Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка або дыстанцыйна ў Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы