Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2024

«Адчуванне Радзімы» ў Мастах. Беларусбанк прэзентаваў свой дванаццаты мурал

image001

Арт-аб’ект пад назвай «Адчуванне Радзімы» ўпрыгожыў фасад дома 90А па вуліцы Зялёнай у г.Масты Гродзенскай вобласці і стаў дванаццатым па ліку, створаным пры падтрымцы банка ў рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні». Урачыстае адкрыццё новага мурала Беларусбанка адбылося ў мінулыя выхадныя ў гонар 80-годдзя вызвалення Мастоўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ідэя мурала «Адчуванне Радзімы» ўнікальная — ён сімвалізуе месца, якое мы называем «Малой радзімай», месца, дзе пануе каханне, сямейныя каштоўнасці і цяпло, акружанае цудоўнай прыродай. У кожнай дэталі прысутнічае сімволіка: каласы сімвалізуюць дастатак і дабрабыт, а гарлачыкі — нас, беларусаў, людзей светлых і добрых, з адкрытым сэрцам, каштоўнасці якіх перадаюцца з пакалення ў пакаленне, падтрымліваючы росквіт нашай нацыі.

Аўтарам гэтага прыгожага твора стаў таленавіты мастак Канстанцін Пахомчык.

image003

Праект «Традыцыі дзеля будучыні» пачаў свой шлях з муралаў «Шлях да мары» ў Пінску і «Летуценнікі» ў Мазыры ў 2021 годзе. У 2022 годзе праект прадоўжыў сваё развіццё, ажыўляючы гарады Беларусі ўнікальнымі творамі мастацтва, натхнёнымі багатай культурнай спадчынай Беларусі. Так з’явіліся: «Вытокі» ў Полацку, «Адраджэнне» ў Бабруйску, «Прастора натхнення» ў Віцебску, «Насустрач світанку» ў Гродне, «Каханне» ў Лідзе, «Нараджэнне» ў Салігорску, «Бацькоўскі кут» у Магілёве, «Зямля пад белымi крыламi» ў Брэсце. У 2023 годдзе мурал «Абярэг» упрыгожыў фасад шматпавярховіка па вуліцы Громава, 46 у Маскоўскім раёне Мінска. Кожны з арт-аб’ектаў — гэта важная гісторыя пра самае каштоўнае, пра каханне, мары, бацькоўскі дом, Радзіму.

image005

image007

image009

У муралах, створаных у рамках праекта, адлюстраваны сюжэты беларускай міфалогіі, гарадскіх гісторый і легенд ‒ таго самага культурнага кода, што робіць нас беларусамі. Яны закліканы стымуляваць нас рухацца наперад, увасабляць мары і развіваць грамадства, абапіраючыся на гістарычную спадчыну і багатыя традыцыі.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!