Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2024

Беларусбанк запускае новы авердрафт для работнікаў бюджэтных і сельскагаспадарчых арганізацый

Для кліентаў Беларусбанка, якія атрымліваюць зарплату на рахунак ад бюджэтных і дзяржаўных арганізацый сельскай гаспадаркі, даступны новы авердрафт на выгадных умовах.

Працэнтная стаўка – 12,5% (стаўка рэфінансавання НБ + 3 п.п). Авердрафт прадастаўляецца на 2 гады, а пагашаецца штомесячна роўнымі долямі на працягу 12 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту/часткі крэдыту.

Максімальная сума ліміту авердрафту – у межах плацежаздольнасці, але не менш за 100 рублёў.

Аформіць заяўку на авердрафт можна ў аддзяленні банка або дыстанцыйна: на сайце банка, у Інтэрнэт-банкінгу або дадатку M-Belarusbank. Пры падачы заяўкі дыстанцыйна крэдытны дагавор заключаецца ў электронным выглядзе без наведвання банка.

Больш падрабязна пра ўмовы авердрафту тут або па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.