Навіны банка і прэс-рэлізы
02.07.2024

У Дзень Незалежнасці банк жадае добрых і патрэбных спраў на карысць суверэннай Беларусі

Паважаныя кліенты!

Віншуем з Днём Незалежнасці нашай цудоўнай краіны!

У 80-ю гадавіну вызвалення гэта свята атрымлівае асаблівы водгук у нашых сэрцах.

Сёння мы жывём у дзяржаве, дзе мірнае неба над галавой дазваляе кожнаму з нас у поўнай меры рэалізоўваць сябе для дабрабыту і росквіту роднай Беларусі. І толькі ад нашай ініцыятывы і сумленнай працы залежыць тое, у якім заўтра будуць жыць нашы дзеці.

Жадаем моцнага здароўя, удачы ў любым пачынанні, росту і развіцця, ажыццяўлення самых патаемных жаданняў, добрых і патрэбных спраў на карысць суверэннай Беларусі!

Няхай маленькія радасці кожнага з нас складваюцца ў агульнае вялікае шчасце дзяржавы, а ў кожным доме жыве ўзаемаразуменне, цяпло і любоў.

 Ваш Беларусбанк