Навіны банка і прэс-рэлізы
01.07.2024

Да канца года бізнес можа аформіць пакет паслуг «Бізнес-ЗЭД» на 50% танней

Для падтрымкі сваіх карпаратыўных кліентаў, якія вядуць знешнеэканамічную дзейнасць, Беларусбанк запускае акцыю «Выгадны Бізнес-ЗЭД».  Да канца года абаненцкая плата па пакеце паслуг «Бізнес-ЗЭД»  будзе са скідкай 50%.

Перыяд правядзення акцыі: з 1 ліпеня па 31 снежня 2024 (уключна).

Спецыяльнай прапановай можна скарыстацца пры падключэнні да пакета паслуг «Бізнес-ЗЭД». Скідка 50% будзе дзейнічаць у месяц падключэння да пакета паслуг і ў наступныя два каляндарныя месяцы.

Нагадваем, пакет паслуг «Бізнес-ЗЭД» зручны для арганізацый і ІП, якія актыўна вядуць дзейнасць з партнёрамі ў Расійскай Федэрацыі або Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Пакет паслуг уключае ў сябе:

  1. адкрыццё банкаўскага рахунку ў замежнай валюце (кітайскія юані/расійскія рублі);
  2. неабмежаваную колькасць пераводаў сродкаў у межах краіны па сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;
  3. набор паслуг па зніжаным тарыфе:
    • міжнародныя пераводы праз карэспандэнцкія рахункі, адкрытыя ў замежных банках;
    • рэгістрацыя валютнага дагавору на вэб-партале Нацыянальнага банка;
    • унясенне інфармацыі аб змяненні/выкананні валютнага дагавору, зарэгістраванага на вэб-партале Нацыянальнага банка;
    • пераклад адказу на камплаенс-запыт замежнага банка па міжнародным банкаўскім пераводзе;
    • праверка контрагента-рэзідэнта КНР, зарэгістраванага на тэрыторыі Кантынентальнага Кітая.

Штомесячная абаненцкая плата па пакеце паслуг «Бізнес-ЗЭД» у кітайскіх юанях у перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы складзе 135 рублёў, у расійскіх рублях – 110 рублёў.

Падрабязную інфармацыю аб пакеце паслуг і ўмовах суправаджэння знешнеэканамічнай дзейнасці удакладняйце ў банку або па тэлефоне 147.