Навіны банка і прэс-рэлізы
18.06.2024

Ліміты пераводаў па СІП павялічыліся ў два разы

З 19 ліпеня Беларусбанк уносіць змяненні ў Правілы правядзення плацяжоў з выкарыстаннем сістэмы імгненных плацяжоў. Яны закранулі павелічэнне памеру пераводаў: адной аперацыі і максімальнай сумы ў суткі.

Змяненнямі прадугледжана павелічэнне лімітаў:

максімальная сума аднаго імгненнага плацяжу складзе 300 рублёў (раней — 150 рублёў);

максімальная колькасць аперацый імгненных плацяжоў за адны каляндарныя суткі складзе 5 аперацый на суму, якая не перавышае 1000 рублёў (раней — 500 рублёў).

Азнаёміцца са змяненнямі можна па спасылцы.

Сістэма імгненных плацяжоў – гэта сістэма грашовых пераводаў, якая дазваляе фізічным асобам ажыццяўляць грашовыя пераводы ў банкі Беларусі і Расіі. Для ажыццяўлення пераводу дастаткова ведаць нумар тэлефона і назву банка атрымальніка. Скарыстацца сэрвісам можна ў Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.

 

1

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!