Навіны банка і прэс-рэлізы
17.06.2024

Беларусбанк падарыў спецаўтамабіль пінскім медыкам

image001

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню медыцынскіх работнікаў, адбылася значная падзея для горада Пінска — урачыстая перадача новага аўтамабіля медыцынскай дапамогі. Аўтамабіль паступіў ў распараджэнне УАЗ «Пінская цэнтральная паліклініка».  

Перадача Пінску аўтамабіля медыцынскай дапамогі ­– гэта працяг сістэмнай падтрымкі, якую аказвае Беларусбанк ахове здароўя рэспублікі. Аўтамабіль быў набыты ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні».

У прысутнасці медыкаў Пінска ва ўрачыстых абставінах начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення №100 Уладзімір Меша ўручыў сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і перадаў ключы ад аўтамабіля галоўнаму ўрачу Пінскай цэнтральнай паліклінікі Ігару Кікценку.

image002

Жыццё чалавека – бясцэннае. Таму ў Беларусбанку надаецца павышаная ўвага сацыяльным праектам, накіраваным на падтрымку сферы аховы здароўя, – падкрэсліў Уладзімір Меша. – Новы аўтамабіль плануецца эксплуатаваць як мабільны медыцынскі комплекс для абслугоўвання жыхароў усяго Пінскага рэгіёна. Упэўнены, што ён выратуе не адно чалавечае жыццё. Гэта яшчэ адзін крок па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы значных для ўсіх нас медыцынскіх устаноў, а прафілактычныя агляды і своечасовая медыцынская дапамога дазваляе працаваць на перспектыву і ствараць сучасныя і камфортныя ўмовы для лячэння нашых грамадзян.

Таксама Уладзімір Меша выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ўсяму медыцынскаму персаналу Пінскай цэнтральнай паліклінікі за самаадданую працу і павіншаваў з прафесійным святам, пажадаў здароўя і дабрабыту.

image003

Як расказаў старшыня Пінскага гарвыканкама Валерый Рабкавец, у рэгіёне шмат робіцца для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскай сферы, у тым ліку набыта дастатковая колькасць машын хуткай медыцынскай дапамогі, але існуе вострая неабходнасць у набыцці аўтамабіля для выязной дыспансерызацыі.

Нашы ўрачы і медработнікі працуюць не толькі ў кабінетах, але і праводзяць вялікае раённае абслугоўванне, працягласцю 140 кіламетраў, –  адзначыў Валерый Васільевіч. – Хачу сказаць вялікі дзякуй Беларусбанку ад імя ўсіх урачоў горада Пінска. Гэта прыклад, калі бізнес не толькі зарабляе грошы, але і клапоціцца аб развіцці сацыяльнай сферы.

image004

image005

У адрас банка словы падзякі выказаў галоўны ўрач УАЗ «Пінская цэнтральная паліклініка» Ігар Кікценка: «Хачу выказаць словы ўдзячнасці Беларусбанку за падтрымку, якая нам сапраўды патрэбна. За кошт сродкаў спонсарскай дапамогі набыты аўтамабіль медыцынскай дапамогі, які створыць неабмежаваную магчымасць правядзення выездаў у населеныя пункты Пінскага раёна і такім чынам палепшыць даступнасць аказання медыцынскай дапамогі, ахопу дыспансерызацыяй, перш за ўсё, сельскага насельніцтва. Гэты аўтамабіль шматфункцыянальнага прызначэння, але ў першую чаргу ён будзе выкарыстоўвацца для выезду мультыдысцыплінарных брыгад вузкіх спецыялістаў, якія будуць наведваць амбулаторыі ўрачоў агульнай практыкі і ўчастковых для аказання даступнай і якаснай дапамогі нашаму насельніцтву Пінскага рэгіёна».

Аўтамабіль  «Медыцынская дапамога» - гэта перасоўны медкомплекс, міні-кабінет дыспансерызацыі на колах. Для камфортнай працы медыцынскіх работнікаў і агляду пацыентаў аўтамабіль абсталяваны святлодыёдным асвятленнем, маецца кандыцыянер пасажырскага салона, а ў халодную пару года на дапамогу прыйдзе дадатковы аўтаномны паветраны ацяпліцель, таксама маецца магчымасць падключэння да крыніцы электраэнергіі для бесперабойнага функцыянавання дадатковага абсталявання. Ва ўмовах аўтамабіля памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе зможа праводзіць як анкетаванне пацыентаў, так і паўнавартасны агляд з неабходнымі маніпуляцыямі. Для маламабільных пацыентаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана правядзенне дыспансерызацыі непасрэдна дома з запісам ЭКГ і заборам аналізаў.

image006

image007

image008

image009

image010

Даведка: Пінская ЦП аб’ядноўвае шэраг буйных шматпрофільных устаноў аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам г.Пінска і Пінскага раёна, а таксама з’яўляецца міжраённым цэнтрам для аказання дапамогі пацыентам Столінскага, Іванаўскага, Лунінецкага і Драгічынскага раёнаў. Агульная колькасць абслугоўваемага насельніцтва складае 382 000 чалавек.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы