Навіны банка і прэс-рэлізы
04.06.2024

За навучальны год «Карта навучэнца» ахапіла 853 школы і 96 тысяч школьнікаў краіны

З верасня мінулага года беларускія школы атрымалі даступны інструмент развіцця адукацыйнага асяроддзя і фінансавай падрыхтоўкі падрастаючага пакалення дзякуючы маштабнаму сацыяльнаму праекту Беларусбанка — «Карце навучэнца».

Першым горадам, дзе 1 верасня 2023 года пачала працаваць карта для школьнікаў, стаў Барысаў. Намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна прэзентавала праект на лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у СШ № 25.

image001

— Барысаў стаў першым горадам краіны, дзе пачалася рэалізацыя «Карты навучэнца». Гэты банкаўскі прадукт Беларусбанка сумяшчае ў сабе паўнавартасную плацежную картку для дзіцяці і дакумент вучня, які дае магчымасць бескантактавага пропуску ў школу, — адзначыла Святлана Кажэкіна.

Ініцыятыву падхапілі ўстановы адукацыі ўсіх рэгіёнаў. На сённяшні дзень гэта 112 гарадоў і 168 іншых населеных пунктаў: 36 пасёлкаў гарадскога тыпу і 132 сельскія населеныя пункты Да канца навучальнага года 853 установы адукацыі заключылі партнёрскія адносіны з Беларусбанкам у рамках прадукту «Карта навучэнца». Ужо больш за 96 тысяч вучняў карыстаюцца банкаўскім прадуктам, самастойна асвойваючы навыкі фінансавай граматнасці.

image003

image005

У працэсе рэалізацыі маштабнага праекта «Карта навучэнца» атрымала сваё развіццё і набыла статус афіцыйнага дакумента, які пацвярджае права школьніка на бясплатны праезд у вучэбны час у грамадскім транспарце.

Банк актыўна ўдзельнічае ў стварэнні бяспечнага і прадуктыўнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі, у тым ліку аказваючы фінансавую падтрымку на аснашчэнне неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базай, якая забяспечвае не толькі павышэнне ўзроўню навучання, але і бяспеку навучэнцаў.

image007

Акрамя таго, у рамках сацыяльнай адказнасці банк рэалізуе розныя праекты, накіраваныя на развіццё фінансавага асяроддзя, дапамогу школам і павышэнне фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. У сувязі з гэтым у якасці ганаровага госця на апошні званок школы № 54 імя Я.У. Клумава ў Мінску была запрошана намеснік старшыні праўлення банка, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, дэлегат УНС, старшыня камісіі па эканамічным развіцці, фінансах, бюджэце і прадпрымальніцтве Святлана Кажэкіна:

image009

— На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь створаны спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі моладзі ў прафесійнай і грамадскай сферы. Вам даступна якасная адукацыя і гарантавана першае працоўнае месца. Будзьце амбіцыйныя і настойлівыя ў засваенні абранай па душы прафесіі. Задзейнічайце вашы магчымасці і таленты на карысць грамадства і роднай Беларусі

Падводзячы вынікі супрацоўніцтва Беларусбанка і ўстаноў адукацыі ў канцы навучальнага года, можна адназначна зрабіць выснову, што чарговы сацыяльны праект знайшоў падтрымку жыхароў нашай краіны.