Навіны банка і прэс-рэлізы
29.05.2024

Беларусбанк выступіў стратэгічным партнёрам XXI Асамблеі дзелавых колаў

image002

Развіццё прадпрымальніцтва пад знакам якасці стала галоўнай тэмай XXI Асамблеі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь, якая прайшла нядаўна ў Мінску. Яе мэта – аптымізаваць канструктыўны дыялог улады, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. Стратэгічным партнёрам мерапрыемства выступіў Беларусбанк.

Сярод удзельнікаў ХХI Асамблеі дзелавых колаў Беларусі — прадстаўнікі  вышэйвых органаў улады, міністэрстваў і ведамстваў, рэгіянальных і галіновых асацыяцый і саюзаў, дэпутатаў Нацыянальнага сходу.

image003

image004

image005

Удзел у працы найбуйнейшай прадпрымальніцкай пляцоўкі прынялі і прадстаўнікі банка – намеснік дырэктара дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Ірына Курбатава і начальнік упраўлення па рабоце з МСБ Сяргей Жук. А спецыялісты ЦБП №510 падрабязна расказалі ўсім жадаючым аб падтрымцы рэгіянальнага бізнесу і ўнікальнай партнёрскай праграме «Мост».

 image006

У ходзе асамблеі было адзначана, што сёння актуальныя пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, інвестыцыйнай прывабнасці. На гэтым фоне расце Індэкс дзелавога аптымізму.

image007

Акрамя таго, у многіх сегментах эканомікі намеціліся новыя кропкі росту, падняліся продажы. Шырокае распаўсюджванне атрымала сацыяльная адказнасць бізнесу.

У рамках асамблеі таксама ўзнагародзілі пераможцаў 16-га Рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі».

image008

image009

image010

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы