Навіны банка і прэс-рэлізы
28.05.2024

Беларусбанк выступіў генеральным партнёрам конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі

image001

Беларусбанк традыцыйна выступіў партнёрам рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка  «Нам мір завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго арганізавала Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, з якім банк супрацоўнічае з 2021 года, аказваючы садзейнічанне ў арганізацыі конкурсу і фарміраванні прызавога фонду.

Конкурс стартаваў 1 студзеня і прайшоў у тры этапы. Дзеці ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў і 13-15 гадоў — дасылалі аўтарскія малюнкі, выкананыя ў розных тэхніках, на адну з прапанаваных патрыятычных тэм: «Яны змагаліся за Радзіму», «Дарагія мае ветэраны», «Свята Перамогі вачыма дзяцей» і інш.

З 6 тысяч работ у фінал трапілі 63 найлепшыя. На ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў студыі Белтэлерадыёкампаніі, Беларусбанк уручыў фіналістам падарункі, а таксама спецыяльна выдадзеныя альбомы з іх працамі.

image003

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!