У Галаўным офісе Беларусбанка па пр-це Дзяржынскага, 18 пасля маштабнай мадэрнізацыі адкрылася абноўленая зала для абслугоўвання карпаратыўных кліентаў. У Год якасці – гэта падзея стала чарговым крокам у паляпшэнні культуры абслугоўвання і ўзаемадзеяння з кліентамі і партнёрамі.
Новая зала ўяўляе сабой прастору з функцыянальнай планіроўкай і сучасным дызайнам, створаная з улікам патрэб карпаратыўных кліентаў. У яе інтэр’еры выкарыстана выразная прасторавая арганізацыя, элементы класічнай стылістыкі, не пазбаўленыя ўніверсальнасці і практычнасці. У зоне перагаворных прадугледжана атмасфера прыватнасці і канфідэнцыяльнасці камунікацый спецыяліста банка і кліента.
— У Год якасці - гэта падзея сімвалізуе новую стадыю ў развіцці банка і падкрэслівае наша імкненне павысіць культуру і якасць абслугоўвання кліентаў і партнёраў. Бо мы жывём у эпоху пастаянных змяненняў і высокай канкурэнцыі. Зараз асабліва важна прадастаўляць якасныя паслугі і ўмець наладжваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з кліентамі, каб станавіцца для іх надзейным партнёрам у фінансавых пытаннях. І, што важна, арганізоўваць гэту работу ў сучасных умовах і камфорце, - сказаў на цырымоніі адкрыцця старшыня праўлення Віктар Ананіч. — Перакананы, што высокая культура ў стасунках з кліентамі і партнёрамі з’яўляецца ключом да доўгатэрміновага поспеху нашага банка.
Пры мадэрнізацыі залы ўлічаны патрабаванні норм для фізічна аслабленых асоб. Прыведзены да агульнага стылю ўсе спадарожныя памяшканні. Адметнай асаблівасцю абноўленай прасторы з’яўляецца спалучэнне сучаснага дызайну, функцыянальнасці і тэхналагічнасці рашэнняў: устаноўлены перасоўныя зарадныя ўстройствы, інтэрактыўныя панэлі з сэнсарнымі экранамі, аўтаматычныя рассоўныя сталы, трансфармуемыя перагародкі.
Беларусбанк запрашае кліентаў наведаць новую прастору і пераканацца ў яе зручнасці і функцыянальнасці.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы