Беларусбанк пашырыў магчымасці сэрвісу ўнясення выручкі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі праз банкаматы з функцыяй Recycling (прыёму наяўных грошай). Цяпер папоўніць рахунак можна з дапамогай QR-кода ў мабільным дадатку M-Business Belarusbank. Аперацыя зойме ўсяго некалькі секунд і не будзе патрабаваць увядзення лагіна, пароля і нумара мабільнага тэлефона.
Сэрвіс працуе наступным чынам. Каб на экране банкамата з’явіўся QR-код, трэба выбраць «Плацяжы наяўнымі грашамі» — выбар мовы — «Прыём выручкі» — «Увод па QR». Далей у дадатку M-Business ва ўкладцы «Галоўная» ў правым верхнім вугле націснуць значок сканера. Адсканіраваць QR-код і выконваць указанні на экране дадатку, а далей — на экране банкамата.
Падрабязна азнаёміцца з сэрвісам і дапаможнікам карыстальніка можна тут.