Навіны банка і прэс-рэлізы
03.05.2024

ESG-парадак на справе: Беларусбанк правёў акцыю «Зялёныя скарбы Беларусi» і ўнёс уклад у рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця

image001

Захаваць унікальную беларускую прыроду і ўнесці пасільны ўклад — акцыя па ўборцы месцаў росту рэдкіх раслін, батанічных садоў і паркаў прайшла па ўсёй краіне. За некалькі дзён работнікі Беларусбанка прывялі ў парадак зялёныя зоны і акультурылі дзясяткі запаведных месцаў. Мерапрыемства традыцыйна прымеркавана да Міжнароднага дня Зямлі.

image002

Праект «Зялёныя скарбы Беларусi» ўжо стаў традыцыйным і праводзіцца кожны год. Гэта частка нашай ESG-філасофіі. Больш за тысячу калег з усёй Беларусі выступілі адзіным «зялёным» фронтам. І гэта не ўлічваючы ўдзельнікаў гарадскіх, раённых і абласных суботнікаў, шматлікіх акцый па азеляненні. Мерапрыемствы доўжыліся не дзень і нават не тыдзень, таму можна смела сказаць, што гэтай вясной Беларусбанк правёў паўнавартасны месячнік па навядзенні парадку на зямлі і паляпшэнні біяразнастайнасці, тым самым унёс уклад у рэалізацыю 15-й мэты ў галіне ўстойлівага развіцця, – адзначыў дырэктар дэпартамента карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, камунікацый і маркетынгу Аляксей Кулік.

image003

Так, работнікі Галаўнога офіса і Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 працавалі і любаваліся прыгажосцю ў батанічным садзе. Ужо каторы год прадстаўнікі сталічных калектываў з’язджаюцца на велізарную прыгожую лакацыю ў самым сэрцы Мінска. На гэты раз заданне экаактывісты выконвалі больш чым сур’ёзнае – прыводзілі ў парадак кусты і кветкі на эксперыментальным участку, а таксама рыхлілі зямлю і падкормлівалі хосты.

image004

image005

Не менш працы было зроблена і ў рэгіёнах.

Удзел у экалагічным суботніку прынялі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400. Месцам правядзення стаў Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры».

Працоўны дэсант займаўся ўборкай месцаў росту рэдкіх раслін вакол возера Белае і фарбаваннем унікальнага 9-пралётнага маста вузкакалейнай чыгункі.

image006

image007

У Брэсцкім абласным упраўленні № 100 ужо стала добрай традыцыяй у разгар вясновых суботнікаў праводзіць мерапрыемствы да Дня Зямлі на тэрыторыі Цэнтра экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Прадстаўнікі банка на працягу некалькіх гадзін добраўпарадкоўвалі тэрыторыю: абкопвалі дрэвы, рабілі санітарнае абразанне кустоў, прыбіралі старую траву і галінкі, і прыводзілі ў парадак зялёную зону Алеі Міру.

image008

image009

У Гомелі стала добрай традыцыяй праводзіць экалагічны суботнік на тэрыторыі абласнога цэнтра турызму і экалогіі дзяцей і моладзі. Прадстаўнікі банка добраўпарадкоўвалі тэрыторыю цэнтра: абкопвалі і рыхлілі зямлю вакол дрэў і кустоў, прыбіралі зялёную зону.

image010

Каманда Віцебскага абласнога ўпраўлення № 200 правяла акцыю ў батанічным садзе медуніверсітэта. Банкаўскія работнікі бялілі дрэвы і бардзюры, абразалі галінкі і адносілі іх у сушылку для далейшай перапрацоўкі ў дранку.

image011

image012

Работнікі банка з Магілёва да акцыі далучацца ў найбліжэйшыя дні.

У Беларусбанку ўпэўнены: дзякуючы праекту «Зялёныя скарбы Беларусi» за невялікі прамежак часу можна зрабіць шмат добрых спраў, пра якія будзе памятаць не адно пакаленне.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!