Навіны банка і прэс-рэлізы
26.04.2024

Пераводзьце грошы праз Сістэму імгненных плацяжоў у дадатку M-Belarusbank

Карыстальнікам М-банкінгу прадастаўлена магчымасць адпраўляць грошы на рахункі кліентаў у беларускіх і замежных банках, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі Сістэмы імгненных плацяжоў.

Сістэма імгненных плацяжоў – гэта сэрвіс, які дазваляе пераводзіць грошы ў беларускіх рублях паміж кліентамі розных банкаў, выкарыстоўваючы толькі нумар тэлефона і назву банка атрымальніка.

Паслуга даступна ў раздзеле дадатку «Фінансы/Рахункі». Для ажыццяўлення пераводу неабходна мець банкаўскі рахунак без выкарыстання плацежнай карткі. Калі такога рахунку няма, яго заўсёды можна адкрыць анлайн.

Падрабязней аб тым, як скарыстацца сэрвісам, чытайце тут.