У спіс тавараў, якія можна ўзяць у крэдыт ад Беларусбанка «На родныя тавары», нядаўна дабавіліся катлы і абагравальнікі. Раней пералік дапоўніўся такімі пазіцыямі, як камплекты драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, зборныя драўляныя будынкі і вырабы. Іх вытворцамі з’яўляюцца многія лясгасы краіны. Таксама ў спіс уключаны розныя віды дробнай бытавой тэхнікі, садовая мэбля, дываны. Поўны пералік тавараў даступны па спасылцы.
Усяго з пачатку года аформлена больш за 25 тыс. дагавораў на суму 128 млн рублёў.
Найбольш актыўна крэдыт «На родныя тавары» афармляюць жыхары Брэсцкай вобласці. На іх долю прыходзіцца пятая частка заключаных дагавораў.
Часцей за ўсё кліенты банка бяруць у крэдыт мэблю. На другім месцы па папулярнасці халадзільнікі. Замыкае спажывецкі топ керамічная плітка. Пасля з’яўлення ў спісе камплектаў драўляных дамоў найбольшую цікавасць да іх праявілі мінчане і жыхары Віцебскай вобласці
Нагадаем, крэдыт «На родныя тавары» выдаецца Беларусбанкам з пачатку года на тавары айчынных вытворцаў, пералік якіх зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежны 2023 г. № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні». Гэты пералік неаднаразова пашыраўся згодна з запытамі вытворцаў і спажыўцоў.
Асаблівая прывабнасць крэдыту заключаецца ў яго стаўцы — 4% гадавых, фіксаванай на ўвесь тэрмін крэдытавання (да 3 гадоў). Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі прадаўцоў айчынных тавараў на падставе дакументаў на аплату тавару (рахунак–фактура, дагавор). Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка, на карпаратыўным сайце, у Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы