Навіны банка і прэс-рэлізы
24.04.2024

Банк змяняе пералік абмежаванняў па некаторых аперацыях з плацежнымі картамі

Зараз у Беларусбанку ўстаноўлены ліміты на грашовыя пераводы, а таксама на правядзенне некаторых расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных карт. Гэта значыць, што ў суткі кліент можа перавесці на іншую карту або ажыццявіць расходную аперацыю на абмежаваную суму. Мера прадпрынята для таго, каб мінімізаваць крадзяжы з рахункаў кліентаў. З 27 мая банк уносіць змяненні ў гэтыя абмежаванні.

Што мяняецца?

  1. Для картак Клуба «Аксаміт» сума абмежавання павялічваецца з 400 да 600 рублёў у суткі. Для ўсіх астатніх карт ліміт застаецца ранейшым — 3000 рублёў.
  2. Гэтыя абмежаванні цяпер дадаткова распаўсюджваюцца:
    • на аперацыі аплаты ў фінансавых сэрвісах з МСС-кодам 6537 – адпраўка грашовых пераводаў;
    • на аперацыі ў інфакіёсках і банкаматах банка:
      • грашовыя пераводы (уключаючы пераводы паміж карткамі Беларусбанка аднаго кліента і на карткі «любімых» асабістых нумароў);
      • аплата ў сэрвісах з МСС-кодамі 4812, 4813, 4814, 4816, 4829, 4899, 4900, 6012, 6050, 6051, 6211, 6537, 6538, 6540 (акрамя адкрыцця і папаўнення ўкладаў банка, куплі аблігацый або акцый банка, пагашэння крэдытаў банка праз каналы ДБА).

Нагадваем, што гэтыя абмежаванні можна адмяніць па званку ў кантакт-цэнтр 147 або напісаўшы заяву ва ўстанове банка. Адначасова можна аднавіць названыя вышэй абмежаванні, калі кліент іх раней адмяніў: для гэтага неабходна звярнуцца ва ўстанову банка.

Больш падрабязна з абмежаваннямі можна азнаёміцца па спасылцы ў раздзеле «Абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка».

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы