Навіны банка і прэс-рэлізы
24.04.2024

Няма банкамата — здымайце грошы на касе магазіна. Кропкі продажу працягваюць падключацца да сэрвісу па выдачы наяўных грошай

1

Калі вы жывяце ў населеным пункце да 20 тысяч чалавек і карыстаецеся наяўнымі грашамі — гэта навіна для вас. Бо каб зняць грошы з карты, цяпер неабавязкова шукаць банкамат. Дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшую гандлёвую кропку і пашукаць на касе спецыяльную наклейку з зялёным кашальком. Яна азначае, што магазін падключаны да сэрвісу выдачы наяўных грошай і тут вы можаце атрымаць неабходную суму грашовых сродкаў.

Сума ў рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (200 рублёў). Па картах Беларусбанка камісія за зняцце наяўных грошай не спаганяецца.

У Год якасці Беларусбанк працуе над тым, каб фінансавыя паслугі былі даступны ў кожным кутку краіны. Сёння ў сельскай мясцовасці і гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек да сэрвісу падключана каля 2300 магазінаў. З моманту ўкаранення сэрвісу ў 2020 годзе ўжо праведзена больш за 315 000 аперацый на агульную суму 22 млн рублёў.

Адзначым, што сэрвіс зручны не толькі пакупнікам, але і ўладальнікам бізнесу. Суб’екты гаспадарання, якія падключыліся, павялічваюць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковых пакупнікоў, а таксама скарачаюць час на здачу выручкі і выдаткі на інкасацыю наяўных грошай.

Падрабязна пра паслугу чытайце тут.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!