Навіны банка і прэс-рэлізы
10.04.2024

Вас могуць ашукаць! Махляры пад выглядам Беларусбанка спрабуюць украсці грошы

Усё часцей у інтэрнэце можна натрапіць на фішынгавы сайт – інтэрнэт-рэсурс, візуальнае афармленне якога капіруе арыгінальную старонку Інтэрнэт-банкінга, афіцыйнага сайта belarusbank.by або сродкі індывідуалізацыі Беларусбанка. Мэта махляроў – атрымаць даныя кліентаў да ўліковага запісу Інтэрнэт-банкінга.

Вось так могуць выглядаць фішынгавыя сайты:

image001

image002

image003

image004

Рэкамендуем заходзіць у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» толькі з афіцыйнага сайта https://belarusbank.by/ або па прамым адрасе https://ibank.asb.by/wps/portal/ibank/Home/ibLogin/. Гэту спасылку можна замацаваць у закладках свайго браўзера або як ярлык на працоўным стале.

Калі вы ўсё ж увялі асабістыя даныя на фішынгавым сайце, неадкладна заблакіруйце доступ да ўліковага запісу, патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр Беларусбанка на нумар 147.

Мы прыкладаем усе намаганні для блакіроўкі фішынгавых рэсурсаў!

Беларусбанк рэкамендуе: Залішне не давярайце рэкламе ў сацыяльных сетках. Не пераходзьце па незнаёмых спасылках, не ўводзьце там асабістыя даныя і рэквізіты банкаўскіх карт. Загружайце дадаткі толькі з афіцыйных платформ. Беражыце сябе і свае фінансы. Для атрымання інфармацыі аб прадуктах і паслугах карыстайцеся толькі афіцыйным сайтам банка, а таксама афіцыйнымі акаўнтамі ў сацыяльных сетках.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!