Амаль тры месяцы прайшло са з’яўлення на рынку ўнікальнага прадукту ад Беларусбанка «На родныя тавары». Дзякуючы гэтаму крэдыту можна набыць тавары беларускіх вытворцаў тэрмінам да трох гадоў з фіксаванай стаўкай 4%.
А з красавіка, згодна са змяненнямі ў пастанову Савета Міністраў РБ ад 29.12.2023 № 992 "Аб спажывецкім крэдытаванні", гэты пералік значна пашыраны.
Так, у яго ўключана яшчэ больш вытворцаў мэблі. Напрыклад, ТАА "Вегас", СТАА "Гандлёвая кампанія "Блэк Рэд Уайт", ААТ "Керамін" і СП "Белюкс ЛТД " і іншыя. Дапоўнены пералік і такой пазіцыяй, як камплекты драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, зборныя драўляныя збудаванні і вырабы. Іх вытворцамі з’яўляюцца многія лясгасы краіны. Таксама ў спіс уключаны розныя віды дробнай бытавой тэхнікі, садовая мэбля, дываны.
— Упэўнена, цяпер кожны жыхар краіны дзякуючы крэдыту «На родныя тавары» зможа закрыць свае патрэбы і набыць неабходныя рэчы сёння і цяпер, не адкладваючы і не марнуючы час на накапленне, — адзначае намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна. — Крэдыт і да пашырэння пераліку карыстаўся папулярнасцю. Са старту праграмы заключана каля 20 тысяч дагавораў, выдадзена 78 млн рублёў. Вядома, найбольш запатрабаванымі таварамі стала мэбля. Але з улікам з’яўлення ў пераліку дробнай бытавой тэхнікі, а галаўнае зборных драўляных вырабаў, мяркую, што ў летні сезон перавагі нашых кліентаў могуць змяніцца. Яшчэ адно важнае змяненне — гэта тое, што праграма крэдытавання «На родныя тавары» Саветам Міністраў падоўжана да канца 2025 года. Таму ў многіх грамадзян ёсць час абдумаць і ацаніць, якія айчынныя тавары ім неабходны і прыярытэтныя.
Нагадаем, крэдыт «На родныя тавары» — унікальная прапанова Беларусбанка. Максімальная сума залежыць ад плацежаздольнасці заяўніка, але не можа перавышаць 300 б.в. (12 000 бел. руб.). Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі прадаўцоў айчынных тавараў на падставе дакументаў на аплату тавара (рахунак – фактура, дагавор). Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка, Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.
Поўны пералік тавараў і вытворцаў у рамках крэдыту «На родныя тавары» даступны па спасылцы.
Управление коммуникаций, маркетинга и рекламы