Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2024

0,01% у першыя 30 дзён. Беларусбанк запускае крэдыт «На самае жаданае» з любімай катэгорыяй тавараў

З 1 красавіка ў Беларусбанку стартуе выдача новага крэдыту на спажывецкія патрэбы «На самае жаданае».

Аформіць заяўку можна ў аддзяленнях банка,  але яшчэ больш выгадна — анлайн у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, карпаратыўны сайт).

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 6 гадоў з адтэрміноўкай плацяжу па асноўным доўгу на 4 месяцы, наступныя за месяцам выдачы крэдытнай карткі.

У першыя 30 дзён з даты выдачы першай часткі крэдыту (грэйс-перыяд) працэнтная стаўка складзе 0,01%. Па заканчэнні грэйс-перыяду пры афармленні заяўкі анлайн13,75% (стаўка рэфінансавання НБ + 4,25 п.п.), пры афармленні заяўкі ў аддзяленні банка14,25% (стаўка рэфінансавання НБ + 4,75 п.п.).

Калі вы купляеце тавар з «Любімай катэгорыі», умовы становяцца яшчэ больш выгаднымі. У такім выпадку стаўка складзе:

першыя 30 дзён — 0,01%,

з 31 па 120 каляндарны дзень — 9,5% (стаўка рэфінансавання НБ),

пачынаючы з 121 каляндарнага дня пры афармленні заяўкі анлайн — 13,75% (стаўка рэфінансавання НБ + 4,25 п.п.), пры афармленні заяўкі ў аддзяленні банка — 14,25% (стаўка рэфінансавання НБ + 4,75 п.п.).

На выбар прапануецца адна з чатырох катэгорый:

  • для дома, дачы, рамонту;
  • мэбля і бытавая тэхніка;
  • аўтамабілістам;
  • адзенне, абутак, аксэсуары.

Максімальны памер крэдыту «На самае жаданае» банк разлічвае зыходзячы з вашай плацежаздольнасці.

Забеспячэнне залежыць ад сумы крэдыту: няўстойка або паручыцельства фізічных асоб.

Падрабязней пра крэдыт «На самае жаданае» чытайце па спасылцы або ўдакладняйце па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.