Навіны банка і прэс-рэлізы
18.03.2024

Акцыя: застрахуйце ката або сабаку са скідкай -10%

З 18 сакавіка па 17 красавіка Беларусбанк прадастаўляе скідку -10% на страхаванне па праграме «З клопатам пра гадаванца». Акцыя дзейнічае па дагаворах тэрмінам на адзін год са страхавой сумай 3000 рублёў, аформленых у аддзяленнях банка.

Праграма «З клопатам пра гадаванца»

Страхавая сума, рублёў

Страхавая прэмія, рублёў

без скідкі

са скідкай

3 000

Кошка

450

405

Сабака

540

486

Ад чаго можна застрахаваць гадаванца?

Ад хвароб, траўмаў, нападу іншых жывёл, укусаў кляшча, а таксама дзеянняў трэціх асоб.

На каго можна аформіць страхоўку?

На пародзістых або беспародных кошак і сабак ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў. Жывёла павінна мець які-небудзь дакумент: сертыфікат аб паходжанні, ветэрынарны пашпарт, мікрачып або вытатуіраваны рэгістрацыйны нумар.

Дагавор заключаецца на аднаго гадаванца і дзейнічае ва ўсіх краінах свету 1 год.

Якія выдаткі кампенсуюцца?

  • Кансультацыі ў ветэрынара, аперацыі і лабараторныя даследаванні, у тым ліку УГД, МРТ.
  • Выдаткі на транспарціроўку гадаванца ў клініку і з яе.
  • Ветэрынарныя прэпараты і лячэбнае харчаванне па прызначэнні ўрача.
  • Эўтаназія, крэмацыя і пахаванне жывёлы.
  • Пошук выкрадзенай жывёлы.
  • Судовыя выдаткі, калі жывёла прычыніла шкоду здароўю або маёмасці іншых людзей.

Што рабіць, калі здарылася бяда?

На працягу трох дзён трэба звярнуцца ў  «Прамтрансінвест» з пісьмовай заявай аб выплаце страхавога пакрыцця. Прадаставіць усе чэкі, заключэнні, даведкі і рэцэпты, выдадзеныя ветэрынарам. Страхавая кампанія дасць адказ на працягу пяці дзён і выплаціць грошы, калі выпадак з’яўляецца страхавым.

Паклапаціцеся пра здароўе свайго чатырохногага сябра і абараніце сябе ад непрадбачаных выдаткаў разам са страхоўкай «З клопатам пра гадаванца». Каб аформіць дагавор, прыходзьце ў найбліжэйшае аддзяленне Беларусбанка з пашпартам і дакументамі на жывёлу.