Навіны банка і прэс-рэлізы
07.03.2024

Пяшчоты і прыгажосці: Беларусбанк віншуе з 8 Сакавіка

Дарагія і чароўныя жанчыны!

Віншуем з адным з самых любімых і доўгачаканых святаў вясны.

У гэты дзіўны дзень жадаем, каб на вашым жыццёвым шляху часцей расцвіталі кветкі і з’яўляліся нагоды для радасці і натхнення.

Верце ў мары, жывіце з адкрытым сэрцам і крочце ад адной перамогі да іншай лёгкай паходкай.

І няхай кожная з вас памятае – вы самая абаяльная і чароўная! А яшчэ –вытанчаная, пяшчотная, жаноцкая, непрадказальная, таямнічая і непаўторная, як сама вясна.

Кахайце і будзьце каханымі, а мы заўсёды будзем побач!

Ваш Беларусбанк

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!