У будынку гандлёвага цэнтра «Першы нацыянальны гандлёвы дом», размешчаным на пр. Незалежнасці, 154 у Мінску, запрацавала новае аддаленае працоўнае месца №510/474 ААТ «ААБ Беларусбанк».
На аддаленым працоўным месцы ў кліентаў ёсць магчымасць аформіць заяўку на крэдыт і заключыць крэдытны дагавор па крэдытах на спажывецкія патрэбы, у тым ліку па крэдыце «На родныя тавары», па зручным для грамадзян рэжыме працы, уключаючы выхадныя дні.
Нагадаем, ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом» сабраў пад адным дахам самыя яркія і значныя айчынныя брэнды кожнага з рэгіёнаў Беларусі. Акрамя таго, тут прадстаўлены фірменныя гандлёвыя аб’екты прадпрыемстваў-вытворцаў, уключаных у пералік тавараў, на якія можна аформіць крэдыт «На родныя тавары».
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы