Навіны банка і прэс-рэлізы
22.02.2024

Па крэдыце «На родныя тавары» ўжо заключана дагавораў на суму 61 млн

Падтрымліваючы ініцыятыву ўрада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў, з 4 студзеня Беларусбанк запусціў новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары». За сем тыдняў банк заключыў каля 12 тыс. крэдытных дагавораў на суму 61 млн рублёў.

Крэдыт выдаецца на 3 гады, стаўка па крэдыце фіксаваная — 4% гадавых. Сёння гэта эксклюзіўная прапанова на рынку спажывецкага крэдытавання.

З яго дапамогай можна набыць тавары, вырабленыя айчыннымі арганізацыямі – вытворцамі, якія пазначаны ў Пераліку да Пастановы Савета Міністраў ад 29.12.2023 № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні». Гэта мэбля, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя, кухонныя, пасудамыечныя машыны, мікрахвалевыя печы, газавыя або электрычныя пліты, керамічная плітка і санітарна-тэхнічнае абсталяванне, веласіпеды, мапеды, мотавеласіпеды, матацыклы, мотаролеры, тэлевізары, мотаблокі, міні-трактары.

Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння грошай на рахункі прадаўцоў на падставе рахунак-фактуры або дагавору. Максімальная сума —300 базавых велічыняў, што сёння складае 12 000 рублёў.

Крэдыт «На родныя тавары» дапаможа вырашыць пытанні з набыццём карысных падарункаў да 23 лютага і 8 сакавіка, а таксама больш якасна падрыхтавацца да дачнага сезону.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!