З 16 лютага ў лінейцы ўкладаў Беларусбанка папаўненне. Безадзыўны анлайн-уклад «Даходны плюс анлайн» у беларускіх рублях з тэрмінам захоўвання 13 месяцаў можна адкрыць у каналах дыстанцыйнага абслугоўвання банка.
Стаўка па дэпазіце пераменная і складае 13% гадавых. Мінімальная сума ўкладу — 50 беларускіх рублёў. Адкрыць і кіраваць укладам можна без наведвання банка.
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.