Навіны банка і прэс-рэлізы
04.01.2024

Банк уводзіць мінімальныя сумы па некаторых аперацыях з плацежнымі картамі

З 05.02.2024 Беларусбанк устанаўлівае мінімальную суму ў памеры 1 грашовай адзінкі валюты рахунку (1.00 BYN, 1.00 USD, 1.00 EUR, 1.00 RUB, 1.00 CNY) пры ажыццяўленні наступных аперацый з выкарыстаннем картак банка ва ўстройствах (сэрвісах) іншых банкаў:

пералічэнне (перавод) грашовых сродкаў з рахунку, да якога аформлена картка банка;

залічэнне грашовых сродкаў на рахунак, да якога аформлена картка банка, пералічаных з-за мяжы.

Адначасова кліентам (уладальнікам рахунку) прадастаўляецца магчымасць устанавіць у аддзяленні банка наступныя абмежаванні:

на расходныя аперацыі па дадатковых картках, выпушчаных у рамках Клуба "Зебра";

на аперацыі куплі з выдачай наяўных грошай па дадатковых картках, выпушчаных у рамках банкаўскага прадукту «Карта навучэнца» і Клуба «Зебра», а таксама па міжнародных карпаратыўных картках банка.

Больш падрабязна пра абмежаванні па аперацыях з выкарыстаннем плацежных картак можна азнаёміцца па спасылцы ў раздзеле «Абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка».

Аддзел камунікацый і рэкламы