Навіны банка і прэс-рэлізы
29.12.2023

Банк працягвае падтрымліваць сваіх кліентаў

Па крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці, заключаных да 31.05.2022, банк падаўжае перыяд фіксацыі значэння стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на ўзроўні 9,25% гадавых да канца 2024 года.

Заключэнне дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору ажыццяўляецца шляхам згоды з афертай, размешчанай на карпаратыўным сайце банка. Пацвярджэннем прыняцця аферты выступае ўнясенне чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.