Навіны банка і прэс-рэлізы
29.12.2023

Прымайце віншаванні ад Беларусбанка

1

Паважаныя кліенты і наведвальнікі нашага сайта!

Віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Няхай гэтыя два доўгачаканыя, светлыя святы падораць надзею і веру ў цуд, прынясуць у ваша жыццё радасць і каханне.

Жадаем, каб надыходзячы год быў поўны шчаслівых момантаў, здзейсненых жаданняў і яркіх адкрыццяў. Упэўнена рухайцеся да сваіх мэтаў, вялікіх і маленькіх перамог. І хай на гэтай дарозе суправаджаюць удача і цеплыня самых блізкіх людзей.

Дзякуем, што ў якасці фінансавага партнёра выбіраеце Беларусбанк. Працягнем і ў 2024 годзе радаваць вас і здзіўляць, усяляць надзейнасць і ўпэўненасць і, вядома ж, заўсёды быць побач!

Каманда Беларусбанка

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!