Навіны банка і прэс-рэлізы
26.12.2023

У дадатку Белкарт Pay з’явілася праграма лаяльнасці «Сфера Белкарт» з бонусамі для карыстальнікаў

image001

Напярэдадні навагодніх святаў дадатак Белкарт Pay запусціў праграму лаяльнасці «Сфера Белкарт».  З 18 снежня ў ёй могуць паўдзельнічаць усе ўладальнікі картак Белкарт Беларусбанка.

Каб атрымліваць бонусы па новай праграме лаяльнасці, неабходна аформіць картку Белкарт (фізічную або віртуальную), скачаць дадатак Белкарт Pay, дабавіць картку і прайсці рэгістрацыю ў раздзеле «Лаяльнасць». За любыя пакупкі і разліковыя аперацыі, якія карыстальнікі ажыццяўляюць праз дадатак Белкарт Pay, ім будуць налічвацца балы (1 рубель = 1 бал). Накопленыя балы можна будзе абмяняць на бонусы або скарыстацца спецыяльнымі прапановамі ад партнёраў праграмы.

Да праграмы лаяльнасці «Сфера Белкарт» далучыліся магазіны, рэстараны, фітнес-цэнтры, кампаніі па аказанні медыцынскіх паслуг і паслуг страхавання і інш. Балы не налічваюцца па аперацыях за паслугі сувязі, камунальныя паслугі, у ламбардах, за паслугі страхавання, рэкламных агенцтваў, банкаўскія паслугі, азартныя гульні, дабрачыннасць, штрафы, падаткі, зборы і іншыя дзяржаўныя паслугі.

З падрабязнай інфармацыяй пра бонусы і прапановы можна азнаёміцца ва ўкладцы «Лаяльнасць» дадатку Белкарт Pay або на сайце sferabelkart.by.