Дзень нараджэння — гэта не толькі важная гістарычная вяха, але і выдатная нагода падзякаваць кожнаму, хто давярае свае зберажэнні банку і карыстаецца яго паслугамі.
А гэта амаль 6 мільёнаў чалавек самага рознага ўзросту і дзясяткі тысяч юрыдычных асоб, ад флагманаў эканомікі да індывідуальных прадпрымальнікаў.
І кожнага банк шчыра цэніць і гатовы прапанаваць зручныя прадукты і паслугі, забяспечыць высокую якасць абслугоўвання і даступнасць у фармаце 24/7.
Ужо другое стагоддзе Беларусбанк упэўнена ўтрымлівае статус лідара і па-сапраўднаму народнай фінансавай установы, дзе рады кожнаму.
І дзякуючы камандзе прафесіяналаў працягне мяняцца і станавіцца яшчэ лепш. Толькі адно застанецца нязменным: банк па-ранейшаму будзе заўсёды побач!
Каманда Беларусбанка