Навіны банка і прэс-рэлізы
19.12.2023

На дах «алмаза» за 2 мінуты. Беларусбанк зноў правёў дабрачынны «Вертыкальны забег»

image001

Спартсмены і аматары бегу з усёй краіны не спалохаліся зімовага надвор’я і сабраліся ў нядзелю, 17 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы. Ім трэба было на час узабрацца на аглядную пляцоўку «алмаза», пераадолеўшы 23 паверхі, або 591 прыступку.

image003

У гэтым годзе дабрачыннае мерапрыемства сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — 401. Ініцыятарам і арганізатарам праекта ўжо пяты раз выступае Беларусбанк, тэхнічным арганізатарам — Федэрацыя прыгодніцкіх гонак.

image005

У забегу прынялі ўдзел дзеці і дарослыя. Самай малодшай спартсменцы было ўсяго 4 гады, а самаму старэйшаму — 80 гадоў. Некаторыя прыйшлі на спаборніцтва ў яркай форме, а хтосьці нават прадумаў канцэпцыю сямейных касцюмаў.

image007

image009

image011

image013

Удзельнікаў вертыкальнага забегу вітаў начальнік упраўлення камунікацый і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Беларусбанка Аляксей Кулік. Ён адзначыў, што сабраныя з узносаў сродкі пойдуць на дапамогу дзецям:

image015

—  Думаю, прысутным тут прыемна ўсведамляць, што сёння яны не проста стануць часткай цікавага спартыўнага спаборніцтва, але і дапамогуць здарыцца навагодняму цуду для выхаванцаў Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Самая вялікая ўзнагарода — разумець, што наша з вамі падтрымка робіць крыху больш шчаслівымі тых, каму гэта больш за ўсё неабходна.

Спаборніцтва традыцыйна прайшло ў некалькіх катэгорыях: «юнакі» і «дзяўчаты», «юніёры» і «юніёркі», «дарослыя» і «майстры» сярод мужчын і жанчын. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны медаль на фінішы, а спартсменам з найлепшымі вынікамі арганізатары ўручылі падарункі ад Беларусбанка і партнёраў мерапрыемства.

image017

image019

Лідарам у абсалютным заліку ў мужчынскай гонцы стаў Аляксей Мардас, яго час — 2 мінуты роўна. Сярод жанчын найлепшы час паказала Святлана Мартысевіч з вынікам 2 мінуты 15 секунд.

image021

image023

Аддзел камунікацый і рэкламы