Навіны банка і прэс-рэлізы
18.12.2023

Дабрачынная акцыя «Ёлкі жаданняў» прайшла ў Беларусбанку

image001

Ужо другі раз у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Беларусбанк пры садзейнічанні ўсіх грамадскіх арганізацый правёў дабрачынны праект «Ёлкі жаданняў».

image002

На чатырох прыбраных ёлках, якія размясціліся ў холе Галаўнога офіса банка, сабраны больш за 100 запаветных жаданняў дзяцей з розных куткоў нашай краіны. Хтосьці з гэтых дзяцей выхоўваецца ў шматдзетных сем’ях, хтосьці сур’ёзна хварэе, хтосьці расце без мамы ці таты. Але ўсе яны пад Новы год чакаюць свята і вераць у цуд.

Вельмі сімвалічна, што праводзім акцыю ў дзень старту рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», — адзначыў старшыня праўлення банка Віктар Ананіч. — Фармат «Ёлак жаданняў» мы паспрабавалі ў мінулым годзе і былі прыемна здзіўлены водгукамі. Думаю, гэты праект цяпер стане традыцыйным і год ад году будзе толькі пашырацца і прыцягваць усё больш удзельнікаў. У гэтым годзе далучыліся карпаратыўныя кліенты, што вельмі добра. Гэта той выпадак, калі мы побач не толькі ў бізнесе, але і ў добрых справах.

З ліку партнёраў банка здзейсніць жаданні дзяцей прыехалі намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Атлант» па ідэалагічнай рабоце і персанале Аляксандр Машко і дырэктар ТАА «Інтэлектуальныя тэхналогіі бізнесу» Алена Прохарава.

Жаданні дзяцей, якія знайшлі ўвасабленне на імправізаваных шарыках, самыя розныя: адны мараць пра смарт-гадзіннік, другія – пра цюбінг. А хтосьці –  пра ляльку для сястрычкі або наборы для хімічных доследаў, каб эксперыментаваць ўсёй сям’ёй.

image003

image004

image005

image006

image007

Паколькі многія жаданні паступілі ад дзяцей з розных куткоў краіны, банк працягне іх выконваць дыстанцыйна і да Новага года ўсе падарункі дойдуць да сваіх адрасатаў.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!