Чарговы футбольны сезон завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй закрыцця і ўзнагароджання найлепшых футбалістаў і трэнераў сезона. Традыцыйна іх павіншавалі таксама намеснікі старшыні праўлення Беларусбанка Сяргей Мельнік і Дзмітрый Краскоўскі.
Сапраўдны россып узнагарод сабраў форвард мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў – ён стаў найлепшым нападаючым, бамбардзірам, самым карысным іграком і найлепшым футбалістам чэмпіянату. Заслужаную статуэтку яму ўручыў намеснік старшыні праўлення Сяргей Мельнік.
Найлепшым трэнерам года ў «Беларусбанк-Вышэйшая ліга-2023», а таксама трэнерам года ў Рэспубліцы Беларусь прызнаны Ігар Кавалевіч, які прывёў гродзенскі «Нёман» да сярэбраных медалёў чэмпіянату краіны. Яго павіншаваў з заслужанай перамогай намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі.
Найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе прызнаны паўабаронца «Астаны» і нацыянальнай зборнай Беларусі Макс Эбонг.
Нагадаем, ужо 10 гадоў Беларусбанк выступае генеральным партнёрам чэмпіянату па футболе «Беларусбанк-Вышэйшая ліга». Нядаўна партнёрства было падоўжана і на 11-ы сезон.
Аддзел камунікацый і рэкламы