Навіны банка і прэс-рэлізы
14.12.2023

Прайдзіце квэст «Дзіцячая картка – ключ да бяспекі» і атрымайце магчымасць выйграць падарунак

Канікулы і Новы год зусім блізка. А гэта значыць, што надыходзіць час дарыць падарункі: дзецям – бяспеку і падтрымку, дарослым – спакой за дзяцей.

Дзіцячыя карткі Беларусбанка дапамогуць вам у гэтым. Каб даведацца як, прайдзіце квэст «Дзіцячая картка – ключ да бяспекі»: знайдзіце на сайце Беларусбанка старонку з адказам на кожнае пытанне, націсніце для пераходу да наступнага задання квэста на кнопку «падарунак» (выява кнопкі).

Пераможцы квэста разам з карыснымі банкаўскімі лайфхакамі аб дзіцячай бяспецы пазнаёмяцца з віртуальнай экспазіцыяй музейна-камунікацыйнага цэнтра Беларусбанка і атрымаюць магчымасць выйграць тэрмас або тэрмакубак у Instagram Беларусбанка. Жадаем поспеху!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!