У сталіцы адбылася фінальная гульня гэтага сезона інтэлектуальнага Клуба Беларусбанка «Плацінавая Сава». За званне самых эрудзіраваных змагаліся 38 каманд з шасці ўдзельнікаў — усяго каля 250 чалавек.
На адной пляцоўцы сабраліся каманды структурных падраздзяленняў і ўстаноў Беларусбанка, Беларускай чыгункі, Беларуськалія, БелАЗа, МТС, МТЗ, Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, Пріорбанка, Банка Развіцця, Нацыянальнага банка, БСБ Банка, Сбер Банка, Белаграпрамбанка, Белінвестбанка і іншыя.
На адкрыцці турніра ўдзельнікаў вітаў намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі — куратар інтэлектуальнага руху ў банку:
— Я рады, што менавіта Беларусбанк сёння ў 7-ы раз сабраў інтэлектуальную эліту нашай краіны. Штогадовы снежаньскі турнір Клуба «Плацінавая Сава», які мы праводзім напярэдадні Дня нараджэння банка, стаў ужо сапраўднай банкаўскай традыцыяй і неад’емнай часткай карпаратыўнай культуры.
На працягу шасці тураў удзельнікі адказвалі на пытанні рознай складанасці і тэматыкі, кідаючы выклік уласнай эрудыцыі. Напрыклад, камандам трэба было адгадаць аўтара і назву кнігі па яе вокладцы, музычных выканаўцаў — па зашыфраванай песні, а фільм — па ўрыўку.
Каманда Галаўнога офіса Беларусбанка «OK, Google»
Каманда БСБ Банка «БСБ-інтэлект»
Каманда Галаўнога офіса Беларусбанка «Бездакорная рэпутацыя»
Пераможцаў вызначылі ў двух катэгорыях. Лідарам у заліку сярод каманд-партнёраў стала каманда БЧ «Міколка-паравоз». Сярод каманд Беларусбанка першынство ўзяла каманда «Я хачу ад цябе ідэй» Галаўнога офіса. Пераможцаў узнагародзілі памятнымі кубкамі і медалямі.
Кпманда БЧ «Міколка-паравоз»
Каманда Галаўнога офіса Беларусбанка «Я хачу ад цябе ідэй»
Даведачна: Старт уласнаму інтэлектуальнаму руху ў Беларусбанку быў дадзены ў студзені 2017 года — адкрыўся Клуб інтэлектуальных гульняў «Плацінавая Сава». Амаль за сем гадоў дзейнасці арганізатары Павел Панеўскі і Яўгеній Новікаў правялі 116 гульняў, падрыхтавалі больш за 6000 пытанняў і прыцягнулі больш за 25 000 удзельнікаў. Зборная каманда Беларусбанка была створана ў верасні 2018 года. Яна прыняла ўдзел у 214 міжнародных выязных і анлайн-турнірах і заваявала 25 медалёў. У складзе зборнай удзел у інтэлектуальных турнірах прымалі 67 работнікаў банка.