Найбуйнейшы банк краіны традыцыйна надае ўвагу супрацоўніцтву з бізнес-лэдзі. І будуе яго на прынцыпах узаемавыгаднага партнёрства і даверу. Нядаўна ва ўсіх абласцях завершылася серыя дэма-дзён, у рамках якіх прадстаўнікі карпаратыўнага бізнесу банка, мясцовых органаў улады, а таксама даччынай кансалтынгавай кампаніі «АСБ Кансалт» сустрэліся з бізнес-лэдзі сваіх рэгіёнаў у максімальна нефармальных і даверных абставінах.
Прадстаўніцам бізнес-супольнасці нагадалі аб перавагах спецыяльных прадуктаў для гэтага сегменту: пакеце паслуг «Бізнес Лэдзі», а таксама дзеючай да канца года спецыяльнай прапанове «Бізнес Брыяльянт», у рамках якой мікракрэдыт у беларускіх рублях на бягучую або фінансавую дзейнасць можна аформіць па стаўцы ад 5,5% гадавых.
Асаблівую цікавасць выклікала ў аўдыторыі акцыя «Пяшчотная справа» ад «АСБ Кансалт». У рамках гэтай прапановы да канца года жаночы бізнес [1] можа скарыстацца шэрагам паслуг кампаніі (аўдытарскімі, бухгалтарскімі, у сферы бізнес-планавання і ацэнкі) на спецыяльных умовах.
Удзельніцы дэма-дзён, якія прадстаўляюць самыя розныя напрамкі бізнесу, ад б’юці-сферы да вытворчасці, таксама змаглі абмяняцца дзелавымі кантактамі, задаць пытанні прадстаўнікам банка, а заадно падзяліцца вопытам супрацоўніцва з Беларусбанкам.
— З 2016 г, з самага моманту адкрыцця, абслугоўваемся ў Беларусбанку. Дзякуючы банку ў нашай студыі з’явілася магчымасць расплачвацца банкаўскай плацежнай картай, — расказала адна з удзельніц дэма-дзён у Гродне, уласніца сямейнага бізнесу пад назвай Hollywood beauty studio Кацярына Трушко. — Такія сустрэчы дапамагаюць лепш пазнаць магчымасці банка па падтрымцы бізнесу, а таксама пабываць у атмасферы аднадумцаў, абмеркаваць актуальныя для кожнай дзяўчыны бізнес-пытанні.
— Мы абслугоўваемся ў Беларусбанку з 2018 года, — падзялілася Наталля Каваленка, якая прадстаўляе магілёўскае ААТ «Крынтэкс», якое спецыялізуецца на вырабе металаканструкцый для прамысловага і жыллёвага будаўніцтва. — У свой час банк дапамог нашай кампаніі. У 2018 годзе мы звярнуліся ў Беларусбанк для рэфінансавання запазычанасці перад іншым банкам. І атрымалі рэфінансаванне пад меншую працэнтную стаўку, а зручны графік дазволіў стабільна пагашаць крэдыт і працягваць працаваць. У найбліжэйшы час плануем пашырыць вытворчасць. Зноў будзем звяртацца ў Беларусбанк за крэдытам на рэканструкцыю вытворчага цэха, таксама жадаем набыць лазерны станок для рэзкі металу.
Удзельніцам дэма-дзён прэзентавалі не толькі бізнес-прадукты, але і расказалі аб крэдытах на фінансаванне нерухомасці, перавагах прэміяльных карт банка, у тым ліку Клубе «Лэдзі» — спецыяльнай картцы для жанчын, якая дапамагае кожнай адчуць сябе асаблівай. Дарэчы, яе афармленне ўжо ўключана ў кошт пакета паслуг «Бізнес Лэдзі».
Фармат падобных дэма-дзён — выдатная магчымасць для бізнес-супольнасці не проста лепш пазнаць адзін аднаго, але і дзякуючы вопыту іншых ацаніць усе магчымасці найбуйнейшага банка краіны.
[1] жанчыны-ІП або юрыдычныя асобы, у якіх уласнікам з’яўляецца жанчына або аднаму некалькім удзельнікам-жанчынам належыць доля ў статутным фондзе ў памеры 25% і больш