Навіны банка і прэс-рэлізы
05.12.2023

Вялікі сезон з прэміяльнымі картамі Visa Беларусбанка

1

З 1 снежня па 30 чэрвеня Беларусбанк сумесна з Visa праводзіць акцыю, у рамках якой усе трымальнікі прэміяльных картак могуць набыць білеты ў Вялікі тэатр са скідкай 10%, а таксама скарыстацца паслугай прыярытэтнага сэрвісу ў гардэробе.

Каб набыць білеты са скідкай, неабходна:

  1. перайсці на сайт kvitki.by у раздзел «Вялікі тэатр»;
  2. выбраць спектакль Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета;
  3. выбраць сектар, рад, месца, колькасць білетаў;
  4. пацвердзіць і выбраць «PDF-білет» - «Е-квiток», пазначыць электронную пошту і нумар тэлефона, перайсці да афармлення заказу;
  5. выбраць спосаб аплаты «Вялікі сезон» і аплаціць дзеючай  прэміяльнай карткай Visa Беларусбанка.

Скідка 10% на пакупку да двух білетаў у адным заказе прадастаўляецца 1 раз у суткі на адну прэміяльную картку Visa.

Для таго, каб скарыстацца паслугой асобнага гардэроба ў Вялікім тэатры, неабходна:

  1. наведаць адно з мерапрыемстваў з 1 снежня 2023 года па 30 чэрвеня 2024 года;
  2. звярнуцца ў адзначаны спецыяльным тэйблтэнтам гардэроб у фае Вялікага тэатра Беларусі;
  3. прад’явіць прэміяльную карту Visa Беларусбанка (паслуга даступна для дваіх чалавек)

У акцыі ўдзельнічаюць карткі: Visa Gold, Visa Platinum, Visa Signature, Visa Infinite Беларусбанка.

Падрабязней пра ўмовы акцыі

Калі ў вас яшчэ няма прэміяльнай карткі Visa, аформіць яе можна тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!