Новы год ужо блізка, а значыць, самы час парадаваць сябе прыемнымі пакупкамі. Зрабіце гэта з задавальненнем, аформіўшы сезонны крэдыт «Заяўка Дзеду Марозу». Спяшайцеся, прапанова абмежавана: з 1 снежня 2023 года па 22 студзеня 2024 года ўключна.
Крэдыт выдаецца на тры гады без паручыцеляў і страховак. Працэнтная стаўка на працягу першых 90 дзён складзе фіксаваныя 9,5% гадавых, а пасля заканчэння грэйс-перыяду — стаўка рэфінансавання НБ + 3,9 п.п.
Памер крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Максімальная сума складзе 200 базавых велічыняў, або 7400 рублёў.
Аформіць заяўку можна анлайн: на сайце банка, у Інтэрнэт-банкінгу або дадатку M-Belarusbank. Пасля разгляду заяўкі крэдытны дагавор таксама заключаецца ў электронным выглядзе без наведвання банка. Сродкі залічваюцца на бягучы рахунак, да якога прывязана плацежная картка, у тым ліку віртуальная.
Падрабязней аб крэдытах на спажывецкія патрэбы чытайце па спасылцы. Разлічыць прыкладны плацеж па крэдыце або даведацца патрабуемы даход для канкрэтнай сумы крэдыту можна з дапамогай калькулятара крэдытаў.
Аддзел камунікацый і рэкламы