На афіцыйным сайце банка belarusbank.by з’явілася новая рубрыка для кліентаў – фізічных асоб «Зваротная сувязь». Яна створана для аператыўнага вырашэння і ўрэгулявання пытанняў, якія ўзнікаюць пры звароце ў падраздзяленні банка, а таксама выкарыстанні сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Каб звязацца з Беларусбанкам і расказаць аб тым, што непакоіць, дастаткова проста пазначыць свой адрас электроннай пошты. У адказ вы атрымаеце спасылку на форму адваротнай сувязі, якую неабходна будзе запоўніць. Спецыялісты банка вывучаць дасланую інфармацыю і прадаставяць неабходныя тлумачэнні.