
Запрашаем прыняць удзел у вертыкальным забегу Bright vertical’23, які пройдзе 17 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы. Арганізатарамі штогадовага дабрачыннага мерапрыемства выступяць Беларусбанк і Федэрацыя прыгодніцкіх гонак.

Падчас незвычайнага забегу ўдзельнікі пераадолеюць 23 паверхі, або 591 прыступку, узняўшыся на дах «беларускага алмаза». На фінішы кожны атрымае памятны медаль.

Удзел платны: для дарослага — 35 рублёў, для дзіцяці — 20 рублёў. Білеты можна набыць на сайце bezkassira.by. Усе стартавыя ўзносы будуць накіраваны на дапамогу дзецям — Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнату.
Падаць заяўку на ўдзел можна самастойна на сайце Федэрацыі прыгодніцкіх гонак arf.by.

Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана. На забег ужо зарэгістраваліся 257 чалавек.
Аддзел камунікацый і рэкламы