Навіны банка і прэс-рэлізы
20.11.2023

Картай навучэнца Беларусбанка ўжо карыстаюцца ў 176 населеных пунктах

image001

З надыходам новага навучальнага года больш за 350 школ заключылі партнёрскія адносіны з Беларусбанкам у рамках праекта «Карта навучэнца». Унікальны прадукт дазваляе сумяшчаць функцыі плацежнай карткі і дакумента, які пацвярджае статус навучэнца ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Першым горадам, дзе 1 верасня запрацавала Карта навучэнца, стаў Барысаў. Ініцыятыву падхапілі ўстановы адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.

Першымі школамі ў сваіх абласцях сталі:

  • Сярэдняя школа № 3 у Іванава (Брэсцкая вобласць);
  • Гімназія № 1 імя Ж.І. Алфёрава ў Віцебску;
  • Глушкавіцкая сярэдняя школа Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць);
  • Гімназія № 1 у Астраўцы (Гродзенская вобласць);
  • Магілёўская гарадская гімназія № 1.

У цяперашні час Карта навучэнца дзейнічае ўжо ў 176 населеных пунктах Беларусі.

Беларусбанк займае актыўную пазіцыю у фінансавай падрыхтоўцы падрастаючага пакалення і зацікаўлены ў развіцці адукацыйнага асяроддзя. Сёння Карта навучэнца Беларусбанка – гэта ўнікальны прадукт  для нашых юных кліентаў і ўстаноў адукацыі за кошт магчымасці яе выкарыстання як плацежнай карткі, так і ў якасці дакумента, які пацвярджае статус навучэнца, — адзначае намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна.

image003

Карта навучэнца спрыяе выхаванню фінансавай граматнасці і развіццю самастойнасці школьнікаў. А пры разліку за пакупкі ў арганізацыях-партнёрах банка юны трымальнік карткі атрымлівае яшчэ і манібэк да 3%.

image005

image007

Акрамя гэтага, картку можна зарэгістраваць у фінансавым дадатку MobiTeen. Гэта дазволіць дзецям бачыць астатак на карце і пры неабходнасці адпраўляць запыты бацькам на яе папаўненне. Пры гэтым бацькі могуць кантраляваць расходы дзяцей, пераводзіць ім грошы і бачыць месцазнаходжанне дзіцяці на карце.

Яшчэ адной перавагай карткі з’яўляецца яе кошт – школьнікі атрымліваюць Карту навучэнца бясплатна, паколькі выдаткі па яе выпуску Беларусбанк бярэ на сябе.

Магчымасці карыстання картай ўжо адчулі яе карыстальнікі. Так, вучань сярэдняй школы № 1 у Горках Павел адзначыў, што Карта навучэнца — яго першая банкаўская картка. Карыстаючыся ёй, ён вучыцца граматна распараджацца грашамі і развівае сваю фінансавую граматнасць.

image009

У сваю чаргу, навучальным установам укараненне Карты навучэнца дазваляе забяспечыць бяспечнае і прадуктыўнае адукацыйнае асяроддзе дзякуючы магчымасці прымянення карткі ў якасці пропуску ва ўстанову адукацыі, чытацкага білета ў бібліятэцы і ключа аўтарызацыі доступу ў камп’ютарным класе.

Сёння праект «Карта навучэнца»  маштабіруецца па ўсёй Беларусі і прыцягвае ўсё новыя школы і гімназіі.

Аддзел камунікацый і рэкламы